Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:03 ]  Працягваюцца арышты падазраваных у тэрарыстычным нападзе


ВАШЫНГТОН. Міністэрства Юстыцыі Злучаных Штатаў паведаміла, што быў выдадзены другі ордэр на арышт у сувязі з тэрарыстычнымі нападамі мінулага аўторку. Учора міністэрства паінфармавала, што гэтая асоба яшчэ не арыштаваная, але шукаецца ў якасьці «важнага сьведкі». Тым часам 25 чалавек, арыштаваныя апошнімі днямі ў сувязі з парушэньнем іміграцыйных законаў, дапытваюцца ў Фэдэральным Бюро Расьсьледаваньняў. Пакуль што нікому зь іх ня выстаўленыя абвінавачаньні. Разам з тым паведамляецца, што два чалавекі, якія мелі сувязі з падазраваным тэрарыстам Усамам бін Лядэнам, былі арыштаваныя ў чацьвер у Брусэлі. Паводле паліцыі, абодва належаць да «радыкальнага ісьлямскага руху».
XS
SM
MD
LG