Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:02 ]  Прэзыдэнт Буш заявіў, што Амэрыка знаходзіцца ў стане вайны і распачынае шырокую кампанію змаганьня з тэрарызмам


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў, што Амэрыка знаходзіцца ў стане вайны і распачынае шырокую доўгатэрміновую кампанію змаганьня з тэрарызмам. Ён выступіў з гэткай заявай у нацыянальным радыё, сказаўшы таксама, што тыя, хто вядзе вайну супраць Злучаных Штатаў, самі асудзілі сябе на зьнішчэньне. Буш выказаў упэўненасьць, што амэрыканскі народ наважаны давесьці змаганьне з тэрарыстамі да канца. Ён заявіў, што ня мае ніякага сумневу ў тым, што галоўным падазраваным у нападзе трэба лічыць Усаму бін Лядэна. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл паведаміў, што Пакістан пагаджаецца дапамагчы Злучаным Штатам «у чым толькі будзе патрэба» ў сувязі зь дзеяньнямі ў дачыненьні да суседняга Афганістану. Злучаныя Штаты дамагаюцца ад Пакістану дазволу на ўжываньне паветранай прасторы і патрабуюць закрыць мяжу з Афганістанам. Прэзыдэнт Буш паведаміў, што амэрыканскія збройныя сілы гатовыя да адплаты за найстрашнейшы ў гісторыі краіны тэрарыстычны напад.
XS
SM
MD
LG