ВАШЫНГТОН. Расьце колькасьць ахвяраў учыненага ў аўторак тэрарыстычнага нападу на Злучаныя Штаты. Пацьверджаная колькасьць загіблых і зьніклых бязь вестак цяпер налічвае 5124 чалавекі на 225 чалавек болей, чым учора. Пад руінамі Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру былі знойдзеныя 152 чалавекі, 92 зь іх былі апазнаныя. Ужо амаль не застаецца надзеі, што нехта з ахвяраў можа быць жывы. Зь месца трагедыі пакуль што зьнята 20 тысячаў тонаў абломкаў зь меркаванага мільёну тонаў. 189 чалавек лічацца загіблымі ў будынку Пэнтагону.