Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:16 ]  Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін і прэзыдэнт Арменіі Робэрт Качаран завершылі двухдзённыя перамовы


ЕРЭВАН. Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін і прэзыдэнт Арменіі Робэрт Качаран завершылі двухдзённыя перамовы падпісаньнем 10-гадовай праграмы эканамічнага супрацоўніцтва. Абодва лідэры заявілі ў сумесным камунікэ, што перамовы адбываліся ў “атмасфэры поўнага ўзаемапаразуменьня і згоды”. Ерэван мае намер перадаць расейскім кампаніям значную колькасьць акцыяў буйных армянскіх прадпрыемстваў у якасьці кампэнсацыі запазычанасьці Расеі, што ацэньваецца ў 100 мільёнаў даляраў. Пуцін пацьвердзіў гатовасьць Расеі быць гарантам мірнага ўрэгуляваньня нагорна-карабагскага канфлікту.
XS
SM
MD
LG