Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:15 ]  Ахмад Шах Масуд -- афганскі апазыцыйны лідэр, камандуючы сіламі кааліцыі, якая супрацьстаіць талібам, памёр мінулай ноччу


ІСЛЯМАБАД. Зьвергнуты прэзыдэнт Афганістану Бурнагудзін Рабані паведаміў сёньня, што Ахмад Шах Масуд -- афганскі апазыцыйны лідэр, камандуючы сіламі кааліцыі, якая супрацьстаіць талібам, памёр мінулай ноччу. Рабані ахарактарызаваў Масуда як “нацыянальнага героя” і абвінаваціў у ягонай пагібелі афганскіх талібаў, Пакістан і Асаму бін Ладэна. Тыдзень таму Масуд быў цяжка паранены ў выніку выбуху бомбы, якую падарвалі тэрарысты-самазабойцы. Лідэры антыталібскага паўночнага альянсу на сваёй кансьпіратыўнай сустрэчы сёньня абмеркавалі сытуацыю, што склалася пасьля сьмерці іхнага камандзера і перад магчымай ваеннай акцыяй ЗША ў адказ на тэрарыстычныя напады на Нью-Ёрк і Вашынгтон.
XS
SM
MD
LG