Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:12 ]  Амэрыка плянуе шырокую кампанію па абароне краіны ад тэрарыстычных нападаў


КЭМП-ДЭЙВІД, ЗША. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня абмяркоўвае са сваімі дарадцамі ў справах бясьпекі плян дзеяньняў ў адказ на тэрарыстычныя напады на ЗША 11 верасьня. Прэзыдэнт заявіў, што Амэрыка плянуе шырокую кампанію па абароне краіны ад тэрарыстычных нападаў. Тыя, хто разьвязвае вайну супраць ЗША, -- сказаў Джордж Буш, зьвяртаючыся па радыё да суайчыньнікаў, -- выбіраюць шлях да ўласнай пагібелі. Прэзыдэнт падкрэсьліў, што ў імкненьні зьнішчыць тэрарызам яго падтрымліваюць ўсе амэрыканцы, незалежна ад веравызнаньня і паходжаньня. Паводле Буша, перамога можа быць дасягнутая толькі ў выніку сэрыі акцыяў супраць тэрарыстычных арганізацыяў і тых краінаў, якія даюць ім укрыцьце і іх падтрымліваюць. Прэзыдэнт зноў назваў тэрарыста Асаму бін Ладэна як найбольш верагоднага арганізатара тэрарыстычнага нападу на ЗША мінулым аўторкам. Каля пяці тысячаў чалавек лічуцца зьніклымі бязь зьвесткаў у выніку гэтага нападу.
XS
SM
MD
LG