Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:16 ]  Кангрэс Злучаных Штатаў зацьвердзіў рэзалюцыю, якая дазваляе прэзыдэнту Бушу ўжыць сілу супраць адказных за тэрарыстычныя напады


ВАШЫНГТОН. Кангрэс Злучаных Штатаў зацьвердзіў рэзалюцыю, якая дазваляе прэзыдэнту Бушу ўжыць сілу супраць адказных за тэрарыстычныя напады, учыненыя ў аўторак у Нью-Ёрку і Вашынгтоне. Учора позна ўвечары Палата Прадстаўнікоў ЗША ухваліла рэзалюцыю, якую раней у той самы дзень прыняў Сэнат. Рэзалюцыя дае прэзыдэнту магчымасьць ужыць «усю неабходную і належную сілу» супраць тэрарыстаў, а таксама тых, хто іх фінансуе і дае ім прытулак. Рэзалюцыя аднак не зьяўляецца фармальным абвяшчэньнем вайны. Амэрыканскі кангрэс выдзеліў таксама 40 мільярдаў даляраў надзвычайных фондаў на дапамогу ахвярам і пошукі ды пакараньне злачынцаў. Прэзыдэнт Буш дазволіў паклікаць 50 тысячаў службоўцаў Нацыянальнай Гвардыі і рэзэрвістаў для ўдзелу ў ратаўнічых акцыях і забесьпячэньні бясьпекі.
XS
SM
MD
LG