Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 08:13 ]  Лётнішча Логана ў Бостане зноў адкрываецца для пасажырскіх палётаў


БОСТАН. Міжнароднае лётнішча Логана ў Бостане ад сёньняшняга дня будзе зноў адкрытае для пасажырскіх палётаў. Лётнішча Логана было закрытае пасьля аўторкавых тэрарыстычных нападаў. Менавіта тут былі захопленыя два самалёты, якія разьбіліся аб вежы Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру ў Нью-Ёрку. Учора пасьля ўвядзеньня надзвычайных захадаў бясьпекі адкрыліся для палётаў 421 з 451 лётнішчаў Злучаных Штатаў. Сярод тых, што яшчэ застаюцца зачыненыя – нацыянальнае лётнішча Роналда Рэйгана ў Вашынгтоне, якое знаходзіцца занадта блізка ад Белага Дому і Пэнтагону.
XS
SM
MD
LG