Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:11 ]  Пуцін працягвае візыт у Арменію


ЕРЭВАН. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і ягоны армянскі калега Робэрт Качар’ян маюць сёньня падпісаць некалькі двухбаковых пагадненьняў. Пуцін прыбыў учора ў Ерэван зь візытам, галоўная мэта якога ­ пашырэньне эканамічнага супрацоўніства. Сярод пагадненьняў плянуецца падпісаць 10-гадовы плян эканамічнага супрацоўніцтва. Учора міністры абароны абедзьвюх краінаў падпісалі некалькі пагадненьняў у галіне абароны, у тым ліку пагадненьне аб статусе расейскіх кансультантаў у армянскіх збройных сілах.
XS
SM
MD
LG