Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 08:10 ]  Сотні ратаўнікоў віталі Буша на руінах Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру


ВАШЫНГТОН. Сотні ратаўнікоў у Нью-Ёрку віталі ўчора прэзыдэнта Злучаных Штатаў Джорджа Буша, калі ён наведаў руіны дзьвюх зьнішчаных вежаў Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру. Зьвяртаючыся да прысутных праз мэгафон, Буш паабяцаў, што арганізатары тэрарыстычных актаў неўзабаве спазнаюць на сабе адказ Злучаных Штатаў. «Дзякую вам за цяжкую працу. Дзякую, што нацыя цяпер можа вамі ганарыцца. Хай Бог блаславіць Амэрыку», - сказаў Буш пад воплескі прысутных. На гэты момант пацьверджаная пагібель соцень ахвяраў і каля 5000 лічацца зьніклымі бязь вестак у выніку аўторкавых тэрарыстычных нападаў.
XS
SM
MD
LG