Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:07 ]  Дзяржаўны сакратар ЗША Паўэл папярэдзіў талібаў аб адказнасьці за даваньне прытулку тэрарыстам


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл папярэдзіў кіраўніцтва афганскіх талібаў, што яны ня могуць аддзяліць сваю дзейнасьць ад дзейнасьці тэрарыстаў, што хаваюцца ў іхнай краіне. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне, Паўэл заявіў, што ў сваёй кампаніі супраць міжнароднага тэрарызму Злучаныя Штаты мусяць узяць пад увагу тых, хто дае прытулак тэрарыстам. Дзяржаўны сакратар паўтарыў, што савудаўскі міліянэр Усама бін Лядэн лічыцца галоўным падазраваным у арганізацыі тэрарыстычных нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон, аднак канчаткова яшчэ не ўсталявана, ці за нападамі сапраўды стаіць менавіта бін Лядэн.
XS
SM
MD
LG