Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:40 ]  Названыя імёны 19 авіятэрарыстаў, якія зрабілі напады на ЗША


ВАШЫНГТОН. Дэпартамэнт юстыцыі ЗША сёньня давёў да шырокага ведама імёны 19 авіятэрарыстаў, якія зрабілі напады на будынкі Усясьветнага Гандлёвага Цэнтру і Пэнтагону. Бальшыня зь іх жыла ў амэрыканскіх штатах Флярыда, Нью Джэрзі і Масачусец. Сямёра зь іх праўдападобна прайшлі лётную школу. Усе яны мелі блізкаўсходнія імёны. Але сьпіс не паказвае на іхную сапраўдную нацыянальнасьць. Сярод тэрарыстаў –Махамэд Ата зь Флярыды, які быў ідэнтыфікаваны нямецкімі спэцслужбамі як сябра іслямскай фундамэнталісцкай групоўкі, што плянавала атакі на амэрыканскія аб”екты. Дэпартамэнт юстыцыі паведаміў, што Ата быў на борце самалёту, які выконваў рэйс № 11 Амэрыканскіх авіялініяў і вылецеў з Бостанскага аэрапорту, а затым быў скіраваны на вежу Усясьветнага Гандлёвага Цэнтру. Раней Дэпартамэнт юстыцыі паведамляў пра 18 тэрарыстаў, але высьветлілася, што на борце самалёту, які ўрэзаўся ў будынак Пэнтагону было 5, а не 4 тэрарысты.
XS
SM
MD
LG