Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:37 ]  Колін Паўэл папярэдзіў талібанскае кіраўніцтва Афганістану


ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл папярэдзіў талібанскае кіраўніцтва Афганістану, што яно ня можа адмяжоўваць сябе ад тэрарыстаў, якім яно дае прытулак на тэрыторыі краіны. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне, Паўэл заявіў, што ЗША маюць браць пад увагу, хто дае ўкрыцьце тэрарыстам у той час, калі Амэрыка ладзіць міжнародную антытэрарыстычную кампанію. Паўэл зноў паўтарыў, што Усама Бін Ладэн – адзін з галоўных падазраваных у арганізацыі тэрарыстычнага нападу ў аўторак на Нью-Ёрк і Вашынгтон. Але Дзяржсакратар дадаў, што пакуль што дакладна не ўстаноўлена, што менавіта Бін Ладэн стаіць за тэрарыстычнымі нападамі на ЗША.
XS
SM
MD
LG