Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:35 ]  Эўропа смуткуе


* ПРАГА. У цэрквах, школах, крамах і офісах у бальшыні краінаў Эўропы сёньня адбыліся хвіліны маўчаньня ў памяць пра тысячы ахвяраў тэрарыстычных нападаў на Злучаныя Штаты. У сталіцы Нямеччыны Бэрліне сьпяваў хор амэрыканскіх афрыканцаў для тысячаў немцаў, якія сабраліся, каб выказаць салідарнасьць з амэрыканскім народам. У Лёндане каралева Элізабэта і брытанскі прэм”ер-міністар Тоні Блэр далучыліся да больш чым дзьвюх тысячаў людзей на адмысловай службе ў памяць пра тых, хто загінуў падчас тэрарыстычных нападаў. У Парыжы Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак быў на чале вайсковай гвардыі, якая шыхтавалася ля Елісееўскага Палацу. Вайсковы аркестар сыграў гімн ЗША. Мяркуецца, што сярод больш пяці тысячаў ахвяраў нападу былі сотні эўрапейцаў.
XS
SM
MD
LG