Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:11 ]  Ва ўсіх краінах Эўропы сёньня аддавалася пашана ахвярам тэрарыстычных нападаў


ПРАГА. Ва ўсіх краінах Эўропы сёньня аддавалася пашана ахвярам тэрарыстычных нападаў у Нью-Ёрку і Вашынгтоне. Сырэны і царкоўныя званы гучалі ў сталіцах усяго кантынэнту, адзначаючы пачатак трох хвілінаў цішы. Радыё- і тэлестанцыі перапынілі свае рэгулярныя праграмы і трансьлявалі рэлігійныя цырымоніі або паказвалі чорны экран. Жыхары трох балтыйскіх краінаў спыніліся і стаялі нерухома на вуліцах, аўтамабілі спыніліся на ўзбочынах. У сталіцы Чэхіі Празе ў цырымоніі ўшанаваньня памяці ахвяраў узяў удзел амэрыканскі амбасадар Крэйг Стэплтан. У сталіцы Нямеччыны Бэрліне перад удзельнікамі жалобнай цырымоніі сьпяваў амэрыканскі хор. У Лёндане каралева Элізабэта і прэм’ер-міністар Тоні Блэйр удзельнічалі ў жалобнай багаслужбе. У Парыжы прэзыдэнт Францыі Жак Шырак стаяў «на зважай» перад ганаровай вартай каля Элізэйскага палацу. Мяркуецца, што сярод больш як 5000 ахвяраў нападу былі сотні эўрапейцаў.
XS
SM
MD
LG