Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:08 ]  Пакістан асудзіў тэрарыстычныя напады на Злучаныя Штаты але адмовіўся даць адказ на просьбу ЗША аб дапамозе ў пошуку бін Лядэна


ІСЬЛЯМАБАД. Пакістанскае вайсковае камандаваньне сёньня асудзіла тэрарыстычныя напады на Злучаныя Штаты але адмовілася даць адказ на просьбу ЗША аб дапамозе ў пошуку падазраванага ў тэроры Усамы бін Лядэна. Пакістан ­ адна з трох краінаў сьвету, якія прызнаюць ісьлямскі рэжым талібаў. Ёсьць меркаваньні, што менавіта талібы надалей даюць прытулак бін Лядэну, галоўнаму падазраванаму ў тэрарыстычных нападах на Злучаныя Штаты.
XS
SM
MD
LG