Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:02 ]  Прадстаўнікі руху Талібан папярэдзілі сёньня пра гатовасьць адпомсьціць, калі Злучаныя Штаты нападуць на іхную краіну


КАБУЛ. Прадстаўнікі руху Талібан папярэдзілі сёньня пра гатовасьць адпомсьціць, калі Злучаныя Штаты нападуць на іхную краіну ў адказ на тэрарыстычныя ўдары па Нью-Ёрку й Вашынгтоне. Дзяржаўны сакратар Колін Паўэл сёньня пацьвердзіў, што савудаўскі тэрарыст Усама бін Лядэн, які, як мяркуецца, жыве ў Афганістане, разглядаецца як галоўны падазраваны ў сувязі з аўторкавымі нападамі. Злучаныя Штаты паабяцалі нанесьці ўдар па адказных за напады і па тых, хто дае ім прытулак. Аднак прадстаўнік талібаў Абдул Хай Мутамаэн заявіў сёньня, што ісьлямскія фундамэнталісты гатовыя «адпомсьціць любымі сродкамі» ў выпадку амэрыканскай ваеннай атакі супраць Афганістану. Мутамаэн таксама папярэдзіў суседні Пакістан супраць аказаньня любой дапамогі Злучаным Штатам у нападзе на Афганістан або бін Лядэна.
XS
SM
MD
LG