Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:01 ]  Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан сёньня заявіў, што НАТО ня будзе наносіць сьляпыя ўдары ў адказ на тэрарыстычныя напады


СКОП’Е. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан сёньня заявіў, што НАТО ня будзе наносіць сьляпыя ўдары ў адказ на тэрарыстычныя напады на Вашынгтон і Нью-Ёрк. Выступаючы ў сталіцы Македоніі Робэртсан сказаў, што нападнікі, магчыма, спадзяваліся выклікаць «безразважную помсту» і тым самым спрычыніць яшчэ большыя разбурэньні. Ён заявіў, што НАТО не апусьціцца да ўзроўню тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG