Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:32 ]  Брытанскі прэм'ер Блэйр лічыць, што любая акцыя супраць вінаватых у тэрарыстычных актах мусіць грунтаваца на «неаспрэчных доказах»


ЛЁНДАН. Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэйр заклікаў да правядзеньня жорсткіх акцыяў, каб пакараць тых, хто стаіць за тэрарыстычнымі нападамі ў Злучаных Штатах. Аднак, выступаючы ў Брытанскім парлямэнце, ён падкрэсьліў, што любая акцыя супраць вінаватых у тэрарыстычных актах мусіць грунтаваца на «неаспрэчных доказах». Блэйр падкрэсьліў, што законапаслухмяныя мусульмане і Ісьлям наагул не павінны ніякім чынам зьвязвацца з учыненымі ў аўторак тэрарыстычнымі актамі.
XS
SM
MD
LG