Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:22 ]  Джордж Буш заўтра наведае Нью-Ёрк


ВАШЫНГТОН. Сёньня, у часе тэлефанічнай размовы з мэрам Ню-Ёрку Рудольфам Джуліані і губэрнатарам Джорджам Патакі прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш сказаў, што заўтра ён наведае Нью-Ёрк і месца дзе стаяў Усясьветны гандлёвы цэнтар. Буш сказаў, што Злучаныя Штаты ахопленыя ярасьцю: “Хай ня будзе ў вас сумневу наконт нашай стойкасьці і рашучасьці перамагчы ў гэтай вайне, якую абвесьцілі Амэрыцы. Гэта новая форма вайны. Я разумею гэта як новую форму вайны, і ўрад таксама. І гэты ўрад закліча іншых далучыцца да нас, каб напэўна дамагчыся таго, каб людзі, якія зьдзейсьнілі гэтыя акты і тыя, хто прыкрываў іх, адказалі за свае дзеяньні.” Буш заклікаў народ Злучаных Штатаў з пашанай ставіцца да арабаў ЗША, бо ўжо ёсьць паведамленьні пра тое, што некаторыя зь іх перасьледаваліся раззлаванымі грамадзянамі. Назіральнікі адзначаюць, што некаторыя падазроныя на ўдзел у тэрарыстычных актах магчыма прыехалі з Блізкага Ўсходу.
XS
SM
MD
LG