Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:19 ]  Нямеччына, Вялікабрытанія і іншыя краіны ўшаноўваюць памяць загіблых у ЗША


ПРАГА. Пяцьцю хвілінамі маўчаньня ўшанавалі сёньня грамадзяне Нямеччыны памяць ахвяраў тэрактаў 11 верасьня ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне. Сотні людзей сабраліся ля амбасады Злучаных Штатаў у Бэрліне, каб выказаць салідарнасьць з народам ЗША. У Лёндане ў часе ўрачыстай зьмены ганаровай варты ля Букінгэмскага палацу аркестар каралеўскіх выбранцаў граў нацыянальны гімн Злучаных Штатаў. Жалобная хвіліна маўчаньня была сёньня ва Ўкраіне, Польшчы і Расеі. У Румыніі арганізавалі здачу крыві для пацярпелых у часе тэрактаў. У Альбаніі, Босьніі, Вугоршчыне і Чэхіі дзень памяці загіблых абвешчаны ў пятніцу. Заўтра ва ўсіх 55 краінах АБСЭ на знак жалобы будуць прыспушчаныя сьцягі.
XS
SM
MD
LG