Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:13 ]  Афганскія апазыцыянэры заатакавалі горад Мазары-Шарыф


ДУШАНБЭ. Афганская апазыцыя паведамляе, што ейныя сілы раптоўна заатакавалі горад Мазары-Шарыф, які знаходзіцца ў руках руху Талібан. Паводле дыплямата афганскага ўраду на выгнаньні Мухамэда Салега Рэгістані, які цяпер знаходзіцца ў сталіцы Таджыкістану Душанбэ, два баявых гэлікоптары атакавалі аэрапорт і іншыя ваенныя аб’екты ў рэгіёне. Талібан аніяк не пракамэнтаваў гэтага паведамленьня. Гэта была другая паветраная атака супраць талібаў. У часе першай баявыя гэлікоптары збамбавалі кабульскі аэрапорт. Рэгістані сказаў, што атакі сталіся адказам на замах на кіраўніка ўзброеных сілаў апазыцыі Ахмада Шах-Масуда ў мінулую нядзелю. Масуд быў сур’ёзна паранены, калі два арабы, пад выглядам журналістаў, выбухнулі схаваную бомбу ў часе іхнай сустрэчы. Паведамляецца, што лідар антыталібаўскай кааліцыі Ахмад Шах Масуд знаходзіцца ў крытычным стане.
XS
SM
MD
LG