Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:12 ]  Парлямэнт Македоніі працягвае абмеркаваньне канстытуцыйных зьменаў


СКОП’Е. Сёньня, пасьля таго як НАТО абвесьціла пра заканчэньне другога этапу збору ўзбраеньняў ад альбанскіх паўстанцаў, парлямэнт Македоніі працягнуў дэбаты ў справе канстытуцыйных зьменаў, якія пашыраюць правы альбанскае меншыні краіны. Кіраўнік НАТОўскіх сілаў у Македоніі генэрал Гунар Лянг сказаў, што ён паведаміў прэзыдэнту Македоніі Барысу Трайкоўскаму пра збор больш як дзьвюх трацінаў заплянаванай зброі. Паводле сьпікэра македонскага парлямэнту Стаяна Андава, гэты раўнд дэбатаў мае закончыцца ў наступны чацьвер, 20 верасьня. Але абмеркаваньня найбольш спрэчных пытаньняў ня будзе да таго часу, пакуль усе 3.300 абяцаных адзінак зброі ня будуць сабранымі ад паўстанцаў. Андаў таксама заявіў, што парлямэнт ня будзе ажыцьцяўляць зьменаў, якія пашыраць правы альбанскае меншыні да таго часу, пакуль македонскія сілы не адновяць кіраваньне ва ўсёй краіне, у тым ліку ў раёнах, якімі цяпер кіруюць паўстанцы.
XS
SM
MD
LG