Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:15 ]  НАТО і Расея заяўляюць, што тэрарысты будуць пакараныя


БРУСЭЛЬ. Сёньня НАТО і Расея выступілі з супольнай заявай, што злачынцы, якія зьдзейсьнілі тэрарыстычныя напады ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне не застануцца безпакаранымі. Заява была зробленая пасьля адмысловай сустрэчы сталай рады НАТО і Расеі ў Брусэлі. Паводле дакумэнту, падпісанты ўзмацняюць сваё супрацоўніцтва і заклікаюць міжнародную супольнасьць аб’яднацца ў барацьбе супраць тэрарызму. Сёньняшняя сустрэча адбылася пасьля таго, як сталыя сябры НАТО пастанавілі разглядаць тэракты ў Злучаных Штатах як атакі на Паўночна-атлянтычную супольнасьць. НАТО гатовае аўтаматычна падтрымаць (але не абавязкова ўзяць удзел) якія заўгодна ваенныя дзеяньні супраць злачынцаў.
XS
SM
MD
LG