Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:02 ]  У справе вышуку падазраваных пілётаў-тэрарыстаў дасягнуты прагрэс


ВАШЫНГТОН. Міністар юстыцыі і генэральны пракурор ЗША Джон Эшкрафт заявіў сёньня, што выкрадальнікі самалётаў, якія у аўторак скіравалі іх у будынкі Усясьветнага Гандлёвага Цэнтру і Пэнтагон мелі “выдатную наземную падтрымку”. Эшкрофт паведаміў, што трэба было арганізаваць цэлы комплекс камунікацыйнай і наземнай падтрымкі, каб пілёты-тэрарысты змаглі дасягнуць мэты з такой “сьмертаноснай дакладнасьцю”. Эшкрофт падкрэсьліў, што У справе вышуку падазраваных пілётаў-тэрарыстаў дасягнуты прагрэс. Пошук вядзецца ад канадзкай мяжы да Флярыды, дзе некаторыя зь пілётаў-тэрарыстаў вучыліся палётам на пасажэрскіх самалётах.
XS
SM
MD
LG