Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:59 ]  Тэрарысты, якія каардынавалі ўчорашнія атакі на грамадзкія і ўрадавыя будынкі Злучаных Штатаў, былі дасьведчанымі пілётамі


ВАШЫНГТОН. Праваахоўныя ворганы Злучаных Штатаў лічаць, што тэрарысты, якія каардынавалі ўчорашнія атакі на грамадзкія і ўрадавыя будынкі Злучаных Штатаў, былі дасьведчанымі пілётамі. Як паведаміла прадстаўніца міністэрства юстыцыі ЗША Міндзі Такер, аналіз званкоў па мабільных тэлефонах са скрадзеных самалётаў дазваляе зрабіць выснову, што на борце кожнага з чатырох авіяляйнэраў было ад трох да пяці ўзброеных нажамі тэрарыстаў .
XS
SM
MD
LG