Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:19 ]  Колін Паўэл: Злучаныя Штаты мусяць даць адказ на ўчорашнія тэрарыстычныя акты


НЬЮ-ЁРК. Злучаныя Штаты мусяць даць адказ на ўчорашнія тэрарыстычныя акты, прыраўнаўшы іх да абвешчаньня вайны народу ЗША і ўсяму дэмакратычнаму сьвету – сказаў дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл. Гэты адказ мусіць быць узважаным і поўным. Колькасьць загіблых у часе сэрыі тэрактаў стане вядомай не раней, як празь некалькі тыдняў. Колькасьць ахвяраў, якія знаходзіліся ў самалётах, два зь якіх пратаранілі будынкі Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру ў Ню-Ёрку, яшчэ адзін упаў на будынак Пэнтагону і яшчэ адзін у штаце Пэнсыльванія, складае 266 асобаў. Тысячы лічацца загіблымі пад рэшткамі Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру і, паводле ўладаў, сотні загінулі ў Пэнтагоне. Сёньня ў Нью-Ёрку выратавальнікі працягвалі пошук ахвяраў. Пэнтагон узнавіў сваю працу, нягледзячы на дым, які яшчэ ідзе з будынку. Войска Злучаных Штатаў знаходзіцца ў стане найвышэйшай боегатовасьці. Прызначаныя пасажэрскія авіярэйсы ў ЗША зь іншых краінаў сьвету скасаваныя
XS
SM
MD
LG