Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:08 ]  Эўрапейскія лідэры абяцаюць падтрымаць фінансавую сыстэму ЗША


БРУСЭЛЬ. Эўрапейскія лідэры абяцаюць падтрымаць фінансавую сыстэму ЗША, якая панесла страты ў выніку тэрарыстычных нападаў учора, калі быў зруйнаваны Усясьветны Гандлёвы Цэнтар у Нью-Ёрку – сэрцы міжнародных гандлёвых зьдзелак. Прастаўнік Эўракамісіі Пэдра Солбэс заявіў, што, на ягоную думку, тэракты будуць мець абмежаваныя наступствы для эканомікі ЗША. Але, ён сказаў, яшчэ зарана прадказваць доўгатэрміновыя ўзьдзеяньні. Міністар фінансаў Бэльгіі Дзід”е Райндэрз, чыя краіна старшынюе ў Эўразьвязе, паведаміў, што міністэрствы фінансаў Эўразьвязу будуць рабіць усе неабходныя захады , каб забясьпечыць нармальнае функцыянаваньне фінансавых рынкаў. Ён таксама заявіў, што цэнтральныя банкі ўсіх эўрапейскіх краінаў пацьвердзілі , што будуць працягваць падтрымку сыстэмы выплатаў і разьлікаў коштам уліваньняў наяўных грошай на рынкі. Кіраўнік Эўрапейскага Цэнтральнага банку Вім Дуйзэнбэрг сказаў, што Банк выкіне больш наяўных грошай ў фінансавую сыстэму, каб забясьпечыць стабільнасьць: “Гэта дэманструе нашую гатовасьць вельмі хутка адказаць на панічныя рэакцыі. Я веру, што гэта адэкватны шлях”. Прэзыдэнт Эўракамісіі Рамана Продзі заявіў, што Эўразьвяз павінен паказаць абсалютную салідарнасьць з народам Злучаных Штатаў.
XS
SM
MD
LG