Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:54 ]  Аўстралія мае намер аспрэчыць судовае рашэньне ў справе чатырохсот уцекачоў


Аўстралія. Урад Аўстраліі заявіў, што мае намер аспрэчыць рашэньне фэдэральнага суду ў Мэльбурне, паводле якога больш як чатырыста ўцекачоў маюць атрымаць прытулак у краіне. Гэтыя людзі, пераважна афганцы, прыбылі ў краіну на мінулым тыдні. Урад заяўляе, што квота на эміграцыю вычарпаная. Пазыцыю ўрада аспрэчваюць праваабарончыя арганізацыі, якія спасылаюцца на тое, што Аўстралія як сябра ААН павінна даваць палітычны прытулак тым асобам, якія рэальна маюць у гэтым патрэбу.
XS
SM
MD
LG