Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:49 ]  Перамовы Пэрэса і Арафата адкладваюцца


ЕРУСАЛІМ. Прадстаўнік палестынскага кіраўніцтва Набіль Шаат паведаміў, што сустрэча міністра замежных справаў Ізраілю Шымона Пэрэса і кіраўніка Палестынскай аўтаноміі Ясэра Арафата адкладзеная. Сустрэча можа адбыцца пасьля перамоваў Арафата з прэзыдэнтам Сірыі Асадам, якая павінна адбыцца ў сераду. Сёньня ўначы ізраільскія войскі ўзялі ў аблогу горад Джэнін на Заходнім беразе Ярдану. Параненыя восем палестынцаў. Паводле ізраільскага вайсковага камандаваньня, мэтай апэрацыі ёсьць перадухіленьне пранікненьня на тэрыторыю Ізраілю тэрарыстаў. Ізраільскія спэцслужбы маюць інфармацыю, што менаавіта ў Джэніне месьціцца база падрыхтоўкі тэрарыстаў-самазабойцаў.
XS
SM
MD
LG