Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:37 ]  Два самалёты адначасна ўрэзаліся ў будынкі ўсясьветнага гандлёвага цэнтру. Будынкі гараць. Гарыць таксама Пэнтагон.


Нью-Ёрк. Два самалёты адначасна ўрэзаліся ў будынкі усясьветнага гандлёвага цэнтру, самыя вялікія будынкі ў Нью-Ёрку, гэтак званыя “блізняты”. Будынкі ахопленыя полымем, ніжнія кварталы Манхэттэна эвакуююцца. Колькасьць ахвяраў пакуль невядомая. Пазьней адбыўся яшчэ адзін вялікі выбух у сярэдзіне аднаго з будынкаў. Пад Вашынгтонам гарыць Пентагон , дзе месьціцца ваеннае ведамства ЗША. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў: “Два самалёты ўрэзаліся ў будынак усясьветнага гандлёвага цэнтру, гэта частка атакі на нашую краіну”. Буш таксама заявіў, што размаўляў з віцэ-прэзыдэнтам, мэрам Нью-Ёрку і дырэктарам ФБР у справе рассьледваньня тэракту.
XS
SM
MD
LG