Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:12 ]  Міністры замежных справаў Эўразьвязу лічаць, што міратворцы НАТО маюць і надалей заставацца ў Македоніі


ДЖЭНВАЛ. БЭЛЬГІЯ. Міністры замежных справаў Эўразьвязу згадзіліся сёньня наконт таго, што міратворчыя сілы пад камандаваньнем НАТО павінны застацца ў Македоніі пасьля збору ўзбраеньня.Згодна пляну міністра замежных справаў ФРГ Ёшкі Фішэра, у Македоніі маглі б заставацца сілы краінаў, якія не належаць да НАТО: Расеі, Украіны, Фінляндыі і Швэцыі. Учора прэзыдэнт Македоніі Трайкоўскі заявіў, што Скоп’е не жадае, каб пасьля збору ўзбраеньня, у краіне заставаліся міжнародныя сілы. Сёньня вайскоўцы НАТО працягвалі збор узбраеньняў, якія дабраахвотна здаюць альбанскія паўстанцы. Прадстаўнік НАТО паведаміў, што ў адноўленай апэрацыі ўдзельнічаюць французкія, нямецкія і брытанскія вайскоўцы. Камандзер паўстанцаў паведаміў, што здача зброі адбываецца ў вёсцы Бродэц недалёка ад гораду Тэтава. Паводле сілаў НАТО, другі этап здачы зброі альбанцамі павінен закончыцца ў наступны чацьвер.
XS
SM
MD
LG