Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:17 ]  Сёньня ў Беларусі адбываюцца выбары прэзыдэнта краіны


. Сёньня ў Беларусі адбываюцца выбары прэзыдэнта краіны. Выбарчыя МЕНСК ўчасткі будуць адчыненыя ад 8-й да 20-й гадзінаў. На пасаду прэзыдэнта прэтэндуюць цяперашні кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка, кандыдат ад апазыцыйных сілаў –старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Уладзімер Ганчарык і лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч. Учора ў Менску прахільнікі Уладзімера Ганчарыка правялі ў Менску мітынг. Ганчарык заявіў, што Лукашэнка мае намер зфальшаваць вынікі галасавньня, падрыхтаваўся да перамогі любым коштам. Ганчарык таксама сказаў, што ягоная выбарчая каманда можа прадставіць доўгі сьпіс ужо меўшых месца парушэньняў выбарчага заканадаўства. Мітынг адбыўся без інцыдэнтаў. Лукашэнка ўчора заявіў Расейскаму тэлебачаньню, што апазыцыя настолькі слабая, што ён пасьля сваёй перамогі на выбарах. сфармуе новую партыю, якая б стала ў апазыцыю прэзыдэнту. Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі, паведаміла, што за галасаваньнем будуць сачыць 715 міжнародных назіральнікаў. Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, якая накіравала ў Менск маніторынгавую групу, выказала зацікаўленьне, каб галасаваньне адбывалася свабодна і сумленна. У выпадку, калі ніводзін з трох кандыдатаў не атрымае пяцідзесяці адсоткаў плюс адзін галасоў, наступны тур адбудзецца праз два тыдні. . Сёньня ў Беларусі адбываюцца выбары прэзыдэнта краіны. Выбарчыя МЕНСК ўчасткі будуць адчыненыя ад 8-й да 20-й гадзінаў. На пасаду прэзыдэнта прэтэндуюць цяперашні кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка, кандыдат ад апазыцыйных сілаў –старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Уладзімер Ганчарык і лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч. Учора ў Менску прахільнікі Уладзімера Ганчарыка правялі ў Менску мітынг. Ганчарык заявіў, што Лукашэнка мае намер зфальшаваць вынікі галасавньня, падрыхтаваўся да перамогі любым коштам. Ганчарык таксама сказаў, што ягоная выбарчая каманда можа прадставіць доўгі сьпіс ужо меўшых месца парушэньняў выбарчага заканадаўства. Мітынг адбыўся без інцыдэнтаў. Лукашэнка ўчора заявіў Расейскаму тэлебачаньню, што апазыцыя настолькі слабая, што ён пасьля сваёй перамогі на выбарах. сфармуе новую партыю, якая б стала ў апазыцыю прэзыдэнту. Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі, паведаміла, што за галасаваньнем будуць сачыць 715 міжнародных назіральнікаў. Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, якая накіравала ў Менск маніторынгавую групу, выказала зацікаўленьне, каб галасаваньне адбывалася свабодна і сумленна. У выпадку, калі ніводзін з трох кандыдатаў не атрымае пяцідзесяці адсоткаў плюс адзін галасоў, наступны тур адбудзецца праз два тыдні.
XS
SM
MD
LG