Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:50 ]  Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу лічаць, што НАТАўскія сілы мусяць застацца ў Македоніі надаўжэй


ЖЭНЭВА. Міратворчы кантынгэнт НАТА павінен застацца ў Македоніі і пасьля заканчэньня збору ўзбраеньняў ад альбанскіх паўстанцаў. Да гэткай высновы прыйшлі міністры замежных справаў краінаў Эўрапэйскага Зьвязу у часе сустрэчы ў Бэльгіі. Адзін з кіраўнікоў Эўразьвязу Гаўер Салана выказаў думку, што нельга дапусьціць узьнікненьня вакуўму бясьпекі” ў Македоніі. Ягоную думку падтрымалі міністры замежных справаў Францыі і Нямеччыны – Юбэр Вяыдрын і Ёшка Фішар. У той самы час прэзыдэнт Македоніі Барыс Трайкоўскі сказаў, што краіна не патрабуе каб міжнародныя НАТАўскія сілы заставаліся ў краіне даўжэй вызначанага тэрміну. Але міжнародныя назіральнікі ад Эўрапэйскага Зьвязу і Арганізацыі Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе, паводле Трайкоўскага павінны застацца ў Македоніі.
XS
SM
MD
LG