Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:08 ]  Ізраільскія гэлікоптары збамбавалі штаб-кватэру руху "Фатах"


РАМАЛАХ. Сёньня ізраільскія гэлікоптары збамбавалі штаб-кватэру руху “Фатах”, які ўзначальвае кіраўнік Палестынскае аўтаноміі Ясір Арафат. Пра ахвяры – непаведамляецца. Улады Ізраілю вінавацяць рух ва ўдзеле ў нападах на ізраільцаў. Тым часам у Паласе Газа блізу 5 тысячаў чалавек узялі ўдзел у пахаваньні палестынскага актывіста, які загінуў раніцай у выніку выбуху. Палестынскі бок цьвердзіць, што выбух быў арганізаваны Ізраілем. У наступным тыдні павінны прайсьці перамовы паміж Арафатам і міністрам замежных справаў Ізраілю Шымонам Пэрасам. Палестынскі бок заяўляе, што ня пойдзе на перамовы пра спыненьне вагню без абмеркаваньня пытаньня пра ўзнаўленьне мірнага працэсу. Ізраіль лічыць, што мірныя перамовы могуць узнавіцца толькі пасьля спыненьня гвалту з боку палестынцаў.
XS
SM
MD
LG