Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:36 ]  Дата сустрэчы лідара Палестынскай Аўтаноміі і міністра замежных справаў Ізраілю будзе названая заўтра


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон ізноў заявіў, што перамовы ў справе мірнага разьвязаньня на Блізкім Усходзе магчымыя толькі пасьля таго, як палестынца спыняць гвалт. Палестынскае кіраўніцтва дамагаецца адначасовага абмеркаваньня пытаньняў бясьпекі і мірнага разьвязаньня. Учора міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрас падцьвердзіў свой намер сустрэцца з кіраўніком Палестынскае Аўтаноміі Ясірам Арафатам у наступным тыдні. Паводле ізраільскага боку яны абмяркуюць пытаньні спыненьня вагню і захады ў справе даверу. Паводле палестынскага боку, дакладная дата сустрэчы будзе прызначаная заўтра -–пасьля перамоваў Ясіра Арафата з сябрам кіраўніцтва Эўразьвязу Гаўерам Саланам.
XS
SM
MD
LG