Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:34 ]  Аўстралійскія маракі затрымалі чарговы вадаплаў з імігрантамі


СІДНЭЙ. Аўстралійскія ваенна-марскія сілы затрымалі індэнэзыйскі вадаплаў на борце якога было больш як 200 нелегальных імігрантаў, якія кіраваліся ў Аўстралію. Прэм’ер-міністар краіны Джон Говард паведаміў, што гэтых людзей даставілі на аўстралійскі вайсковы вадаплаў, дзе ўжо знаходзяцца больш як 400 асобаў – пераважна афганцаў – якіх два тыдні таму ўратавалі нарвэскія маракі. Лёс гэтых нелегальных імігрантаў стаў аб’ектам перамоваў паміж Нарвэгіяй, Інданэзіяй і Аўстраліяй. Аўстралійскія ўлады адмовіліся іх прыняць і цяпер гэтыя людзі будуць перавезеныя ў Папуа Новую Гвінею, дзе іхныя справы разгледзяць супрацоўнікі міжнародных арганізацыяў. Тыя, хто атрымаюць статус уцекачоў, атрымаюць і прытулак у краінах рэгіёну.
XS
SM
MD
LG