Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:30 ]  Расея і Кітай мерацца абмеркаваць праблему процістаяньня новайсупрацьракетнай сыстэме ЗША


САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. Сёньня, напярэдадні перамоваў паміж дэлегацыямі Кітаю і Расеі, расейскі прэм’ер-міністар Міхаіл Касянаў сустрэўся з прэм’ер-міністрам Кітаю Джу Рангджы. У выніку перамоваў, якія тычыліся эканамічных сувязяў паміж краінамі, бакі падпісалі сем гандлёвых пагадненьняў. Чакаецца, што ў часе гэтага візыту ў Расею Джу сустрэнецца з прэзыдэнтам краіны Владзімірам Пуціным, каб абмеркаваць праблему кітайска-расейскага процістаяньня плянам ЗША стварыць новую сістэму супрацьракетнай абароны.
XS
SM
MD
LG