Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:36 ]  У Бялградзе адбыўся замах на старшыню Руху за дэмакратычную Сэрбію Вуксанавіча


БЯЛГРАД. У Бялградзе невядомыя падпалілі аўтамабіль намесьніка старшыні рэфармісцкага Руху за дэмакратычную Сэрбію Слабадана Вуксанавіча. Нікто не пацярпеў. У момант замаху Вуксанавіча ў аўтамабілі не было. Днямі ён паведаміў пра тэлефанаваньні з пагрозамі на свой адрас і патрабаваньнем спыніць супрацоўніцтва з прэзыдэнтам Югаславіі Воіславам Каштуніцам. Партыя Вуксанавіча ўваходзіць у кіруючую кааліцыю, унутры якой апошнім часам узрастаюць супярэчнасьці. Каштуніца абвінавачвае ўрад Сэрбіі ў няздатнасьці спыніць карупцыю і злачыннасьць. Сэрбскі прэм”ер-міністар Зоран Джынджыч і ягоныя прыхільнікі адвяргаюць абвінавачаньні, заяўляючы, што югаслаўскае кіраўніцтва спрабуе тым самым дыскрэдытаваць кіраўніцтва Сэрбіі.
XS
SM
MD
LG