Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:12 ]  У паласе Газа ў выніку выбуху адзін палестынец загінуў і адзін паранены


ПРАГА. Мінулай ноччу адзін палестынец быў забіты і адзін сур”ёзна паранены ў выніку выбуху ў адным з закінутых будынкаў у паўдзённай частцы паласы Газа. Прычына выбуху невядомая, аднак палестынскія службы бясьпекі мяркуюць, што выпадкова спрацавала адно з выбуховых прыстасаваньняў у таемніку, прыладкаваным экстрэмістамі. Учора ў сутычках каля памежнага пункту Карні ў паласе Газа і ў перастрэлцы ў горадзе Рафах былі параненыя шасьцёра палестынцаў і адзін ізраілец. Учора міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс заявіў, што ён і палестынскі лідэр Ясэр Арафат плянуюць правесьці перамовы наступным тыднем, а затым яшчэ дзьве сустрэчы. Ізраільскія палітычныя крыніцы паведамляюць, што будуць абмяркоўвацца толькі -- спыненьне вагню і захады па ўмацаваньню даверу, і выказваюць сумнеў адносна посьпеху перамоваў. Палестынскі ўрад пацьвердзіў учора сваю папярэднюю пазыцыю, заявіўшы пра немагчымасьць паасобку абмяркоўваць пытаньні бясьпекі і палітычныя праблемы мірнага ўрэгуляваньня.
XS
SM
MD
LG