Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:07 ]  Джордж Буш выказаў занепакоенасьць ростам беспрацоўя ў ЗША


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаў глыбокую занепакоенасьць у сувязі з апошнімі дадзенымі пра рост беспрацоўя ў Злучаных Штатах і зьвярнуўся да Кангрэсу з заклікам – падтрымаць ягоны плян стварэньня новых працоўных месцаў. Буш папрасіў у Кангрэсу дадатковых паўнамоцтваў – наўпрост заключаць гандлёвыя зьдзелкі зь іншымі краінамі, каб пашырыць экспарт. У чацьвер на фінансавых біржах Заходняй Эўропы і ЗША ў пятніцу адбылося рэзкае падзеньне курсу акцыяў. У Нью-Ёрку індэкс Доў-Джонса зьнізіўся амаль на 2 адсоткі. Аглядальнікі зьвязваюць гэта з апошнімі дадзенымі пра рост беспрацоўя ў Злучаных Штатах, узровень якога склаў 4,9 адсотка, што ўяўляе сабою найвышэйшы паказьнік за апошнія чатыры гады.
XS
SM
MD
LG