Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:04 ]  Македонія сёньня адзначае 10-ю гадавіну сваёй незалежнасьці


СКОП”Е. Македонія сёньня адзначае 10-ю гадавіну сваёй незалежнасьці ад былой Югаслаўскай Фэдэрацыі, што складалася з шасьці дзяржаваў. Позьнім вечарам учора прэзыдэнт краіны Барыс Трайкоўскі заявіў, што Македонія сутыкнулася з самай сур”ёзнай небясьпекай за ўсю ейную кароткую гісторыю. Ён асудзіў паўстаньне этнічных альбанцаў у сваёй краіне, сказаўшы, што паўстанцы “практычна забілі свой гол ў дэстабілізацыю краіны”. Таксама Трайкоўскі заявіў, што ўрад зьнішчыць сілы паўстанцаў, калі, паводле яго, “тэрор будзе працягвацца” насуперак мірнаму пагадненьню, дасягнутаму мінулым месяцам. НАТАўскія вайскоўцы ў пятніцу аднавілі збор зброі пасьля таго, як македонскі парлямэнт зацьвердзіў рамкі мірнага пагадненьня, якое прадугледжвае пашырэньне правоў альбанскай меншыні ў Македоніі. Учора генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан заявіў, што НАТО не плянуе працягваць тэрмін дзеяньня 30-дзённай місіі «Асноўнае жніво», у рамках якой зьбіраецца зброя альбанскіх паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG