Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:29 ]  Старшыня АБСЭ патрабуе ад беларускіх уладаў спыніць кампанію супраць Ганса-Георга Віка


БУХАРЭСТ. Старшыня Арганізацыі Бясьпекі й Супрацоўніцтва ў Эўропе сёньня заклікаў беларускія ўлады спыніць кампанію, разьвязаную супраць кіраўніка місіі АБСЭ ў Менску. У сваёй заяве старшыня АБСЭ Мірча Джоана заявіў, што ягоаня арганізацыя ня мае нічога супольнага ні зь якімі шпіёнскімі апэрацыямі ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Аляксандар Лукашэнка гэтымі днямі заявіў, што місія АБСЭ ў Менску служыць прыкрыцьцём для дзеяньняў заходніх спэцслужбаў, а міністар замежных справаў Беларусі Хвастоў назваў кіраўніка місіі Ганса-Георга Віка «прафэсійным шпіёнам».
XS
SM
MD
LG