Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:39 ]  Прэм”ер Дзяржсавету Кітаю Чжу Жунцзі сёньня распачынае візыт у Расею


МАСКВА. Прэм”ер Дзяржсавету Кітаю Чжу Жунцзі сёньня распачынае візыт у Расею. Ён прыбывае ў Санкт-Пецярбург, дзе ў суботу сустрэнецца з расейскім прэм”ер-міністрам Міхаілам Касьянавым. Плянуецца падпісаньне шэрагу міжурадавых эканамічных пагадненьняў, у тым ліку – пра будаўніцтва да 2005 году нафтаправоду з Расеі ў Кітай, што амаль ўдвая павялічць гандлёвы абарот паміж краінамі – да шасьці міліярдаў даляраў. У нядзелю прэм”ер Дзяржсавету КНР прыбывае ў Маскву. Чакаецца, што ў Маскве адбудзецца ягоная сустрэча з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.
XS
SM
MD
LG