Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:02 ]  Пэрэс і Арафат правядуць перамовы на наступным тыдні


ПРАГА. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс заявіў, што ён сустрэнецца на наступным тыдні з палестынскім лідэрам Ясэрам Арафатам дзеля абмеркаваньня праблемы спыненьня гвалтоўнай барацьбы паміж ізраільцамі і палестынцамі, што доўжыцца ўжо больш за 11 месяцаў. Пэрэс не ўдакладніў, дзе і калі гэтая сустрэча адбудзецца. Ён сказаў, што “магчыма” яны зладзяць тры розныя сустрэчы, “адну за другой”. Ён паведаміў, што перамовы адбудуцца дзесьці на Блізкім Усходзе. Пэрэс паведаміў таксама, што ён сказаў Арафату пра свой “рэальны намер шукаць выйсьце” з крызысу. Палестынскі бок пацьвярджае магчымасьць сустрэчы Пэрэса і Арафата, але таксама час, дату і месца перамоваў не называе. Раней учора палестынскія нападнікі застрэлілі ізраільскага салдата і яшчэ аднаго цяжка паранілі на ізраільскім баку мяжы з Палестынскай Аўтаноміяй, на поўнач ад мястэчка Тулькарэм на Заходнім Беразе Ярдану. За час ад пачатку палестынскага паўстаньня ў леташнім верасьні у рэгіёне загінула больш за 700 чалавек, пераважна палестынцы.
XS
SM
MD
LG