Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:42 ]  Пасьля перадвыбарчага мітынгу Уладзімера Ганчарыка ў Віцебску затрыманыя 6 чалавек


ВІЦЕБСК.Учора кандыдат на прэзыдэнта Уладзімер Ганчарык меў перадвыбарчыя сустрэчы з жыхарамі Віцебску, Воршы і Барані. На віцебскім пляцы імя Леніна ўвечары адбыўся мітынг у падтрымку дэмакратычнага кандыдата, на якім прысутнічала каля дзьвюх тысячаў віцяблянаў. Уладзімер Ганчарык у сваёй прамове падкрэсьліў, што яго больш цікавяць дыялёгі, а не маналёгі з пустымі абяцаньнямі. Таму пераважна ён адказваў на пытаньні жыхароў буйнога гораду. Сярод шматлікіх плякатаў вылучаўся – “Гэтак далей жыць немагчыма. Лукашэнка, сыходзь!” Паводле нашага віцебскага карэспандэнта, пасьля мітынгу былі затрыманыя міліцыянтамі шэсьць чалавек, якія вярталіся зь мітынгу пад бел-чырвона-белым сьцягам і з тым самым плякатам. Іх завезьлі ў Кастрычніцкі раённы аддзел міліцыі ды абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага пікету.
XS
SM
MD
LG