Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:10 ]  Злучаныя Штаты ня раяць Лукашэнку выганяць зь Беларусі амбасадара Козака


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты заявілі, што з боку Аляксандра Лукашэнкі было б неразумна ажыцьцявіць свае пагрозы аб выгнаньні з краіны амэрыканскага амбасадара пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Выступаючы на сустрэчы з выбарцамі некалькі дзён таму Лукашэнка заявіў, што выкіне з краіны амбасадара Злучаных Штатаў Майкла Козака і назіральнікаў зь місіі АБСЭ як толькі ў нядзелю закончыцца галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах. Ацэньваючы гэтыя выказваньні, прэсавы сакратар Дзяржаўнага Дэпартамэнту Злучаных Штатаў Рычард Баўчар сказаў: «Гэта было б відавочна ня надта разумным крокам. Амбасадар Козак прадстаўляе Злучаныя Штаты, палітыку Злучаных Штатаў. Наша палітыка палягае ў падтрымцы незалежнасьці, цэласьці і, як мы спадзяемся, дэмакратыі новых незалежных дзяржаваў, якія некалі былі часткай Савецкага Саюзу», - сказаў Рычард Баўчар. Паводле Злучаных Штатаў, Лукашэнкавы ўлады ўзмацнілі кампанію запалохваньня і пагрозаў супраць палітычнай апазыцыі.
XS
SM
MD
LG