Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:13 ]  Палестынскія нападнікі застрэлілі ізраільскага салдата і яшчэ аднаго цяжка паранілі


ЕРУСАЛІМ. Палестынскія нападнікі застрэлілі сёньня ізраільскага салдата і яшчэ аднаго цяжка паранілі на ізраільскім баку мяжы з Палестынскай Аўтаноміяй на поўнач ад мястэчка Тулькарэм на Заходнім Беразе Ярдану. Ізраільскія вайскоўцы былі абстраляныя з аўтамабіля, калі яны пераходзілі мяжу, вяртаючыся ў Ізраіль пасьля ўваходу ў мястэчка. Паранены вайсковец – жанчына – застаецца ў шпіталі ў цяжкім стане. Гэты інцыдэнт адбыўся пасьля няўдалага ізраільскага налёту на Тулькарэм у спробе забіць аднаго палестынскага актывіста. У выніку ракетнага абстрэлу загінулі два іншыя палестынцы. Ізраільскае камандаваньне пацьвердзіла факт налёту, зазначыўшы, што яго аб’ектам быў актывіст Фатаху Раад Мухамад Рааф аль-Карамі. За час ад пачатку палестынскага паўстаньня ў леташнім верасьні у рэгіёне загінула больш за 700 чалавек, пераважна палестынцы.
XS
SM
MD
LG