Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:34 ]  Міжнародныя ратаўнічыя каманды расьпілоўваюць напалам атамную субмарыну «Курск»,


МАСКВА. Міжнародныя ратаўнічыя каманды сёньня расьпілоўваюць напалам расейскую атамную субмарыну «Курск», якая затанула ў Баранцавым моры амаль год таму. Прадстаўнік галяндзкай кампаніі, якая ўдзельнічае ў апэрацыі, паведаміў, што з дапамогай адмысловай падводнай пілы ўдалося ўжо напалову разрэзаць шасьцімэтровы нос субмарыны. Расейскі адмірал Генадзі Верыч сказаў, што апэрацыя можа працягнуцца тры дні. Ратаўнікі аддзяляюць насавую сэкцыю, бо ў ёй могуць заставацца неразарваныя тарпэды, якія могуць паставіць пад пагрозу пад’ём субмарыны з марскога дна. Расейскія афіцыйныя асобы кажуць, што «Курск» трэба падняць, каб пазьбегнуць патэнцыйнай пагрозы ад двух атамных рэактараў, а таксама для выяўленьня прычыны катастрофы.
XS
SM
MD
LG