Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:14 ]  Генэральны сакратар НАТО Робэртсан станоўча ацаніў рашэньне македонскага парлямэнту ўхваліць мірны плян


БРУСЭЛЬ. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан станоўча ацаніў рашэньне македонскага парлямэнту ўхваліць мірны плян. Робэртсан сказаў, што гэты крок парлямэнту наблізіў Македонію да Эўропы, і дадаў, што цяпер настала чарга альбанскіх паўстанцаў працягнуць здачу зброі. Старшыня Эўрапарлямэнту Ніколь Фантэн назвала пастанову парлямэнту «важным крокам да аднаўленьня міру». На наступным тыдні яна плянуе выступіьц перад парлямэнтам і сустрэцца з македонскімі кіраўнікамі. Альбанскія паўстанцы з Нацыянальна-Вызвольнай Арміі віталі ўхваленьне парлямэнтам канстытуцыйных рэформаў і заявілі, што яны гатовыя здаваць зброю ў адпаведнасьці з другім этапам пляну раззбраеньня.
XS
SM
MD
LG